Конкурс завершаны! Аднак Вы можаце прайсці тэст і праверыць
свае веды паўстання Кастуся Каліноўскага!
ОК, працягнуць!

Конкурс "Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага":

Аргкамітэт па адзначэнні Года Каліноўскага запрашае ўзяць удзел у конкурсе, прысвечаным паўстанню 1863–1864 гадоў і асобе нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Правілы конкурса:

Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы этап - інтэрнет-віктарына, дзесяць пераможцаў якой выходзяць у другі тур - афлайнавы фінал.

Інтэрнет-віктарына складаецца з 30 пытанняў, якія выпадаюць удзельніку выпадковым чынам з базы пытанняў, складзеных гісторыкамі і даследчыкамі паўстання 1863-1864 гадоў.

Да кожнага з 30 пытанняў прапануюцца чатыры варыянты адказаў, адзін з якіх правільны.

Удзельнікі інтэрнет-віктарыны за слушныя адказы ўзнагароджвацца прызавымі баламі ў залежнасці ад ўзроўню складанасці атрыманых пытанняў. За правільны адказ можна атрымаць ад 1 да 3 балаў.

Час на праходжанне віктарыны абмежаваны 15 хвілінамі.

Пераможцамі віктарыны журы абвяшчае 10 яе ўдзельнікаў з найбольшай сумай набраных балаў.

Каб узяць удзел у інтэрнет-віктарыне, трэба прайсці адмысловую рэгістрацыю на сайце конкурса звыкарыстаннем уласнага профілю ў сацыяльных сетках.

Удзельнікі павінны пазначыць актуальны адрас электроннай пошты, на які будуць адпраўленыя вынікі тэсту і іншая інфармацыя, датычная ўдзелу ў конкурсе.

Пасля першай спробы праходжання тэсту ўдзельніку можа быць прадстаўлены яшчэ адзін шанец. Прайсці віктарыну паўторна магчыма пры ўмове запрашэння на конкурс з дапамогай спецыяльнай гіперспасылкі пяцёх сяброў. Канчатковым вынікам такім выпадку стане сярэдняе арыфметычнае вынікаў двух пройдзеных тэстаў.

Удзел у конкурсе не могуць браць арганізатары конкурсу, сябры журы і іхнія сваякі.

Інтэрнет-віктарына ладзіцца з 22 траўня па 20 чэрвеня ўключна.

Вызначаныя спецыяльным журы 10 пераможцаў інтэрнет-віктарыны запрашаюцца на афлайнавы фінал конкурса, які адбудзецца 29 чэрвеня ў Мінску. Час і месца будуць паведамлены фіналістам дадаткова праз электронную пошту.

Фінал конкурсу пройдзе ў выглядзе пісьмовага тэсту і "Брэйн-рынгу". Непаўнагадовыя дапуcкаюцца да ўдзелу ў фінале са згоды бацькоў.

Пераможцы інтэрнет-віктарыны атрымаюць узнагароды - настольную гульню "Паўстанцы" і кнігі пра паўстанне 1863-1864 гг. За другое і трэцяе месца прызёры фіналу атрымаюць дадатковыя прызы - букрыдары Amazon Kindle. За першае месца фіналіст атрымае планшэт Prestigio MultiPad 2.

Што мне трэба зрабіць?

1Зарэгіструйся на сайце конкурсу

2Адкажы на пытанні і патрапь у фінал

3Выйграй галоўны прыз!

Інфармацыя аб конкурсе:

SПачатак: 22.05.2013

EЗаканчэнне: 20.06.2013

FФінал: 29.06.2013 (Мінск)

NКолькасць пытанняў: 30

MМаксімальная колькасць балаў: 60

TАгульны час на адказы: 15 хв.

Прызы конкурсу:

B10 кніг пра паўстанне 1863-1864 гг.

G10 настольных гульняў "Паўстанцы"

E2 букрыдары Amazon Kindle (II, III месца)

P1 планшэт Prestigio MultiPad 2 (I месца)

Склад журы:

EАндрэй Вашкевіч, гісторык

EАлесь Смалянчук, гісторык

EВіктар Сырыца, краязнаўца

EЯзэп Янушкевіч, археограф

Зваротная сувязь:

FПа ўсіх пытаннях пішыце на info@pyx.by

Хуткая рэгістрацыя ў конкурсе:
Скарыстайцеся сваім профілем адной з прапанаваных сацыяльных сетак (Facebook, ВКонтакте ці Аднакласнікі) для хуткай рэгістрацыі на сайце конкурсу

колькасць удзельнікаў: 625Апошнія ўдзельнікі конкурсу:

Сайт распрацаваны аргкамітэтам па адзначэнні Года Каліноўскага ў 2013 годзе.